Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На ЦЭ па англійскай мове Аляксандр Буйвід з СШ № 3 г. Ашмяны набраў 100 балаў

12.06.2024
На ЦЭ па англійскай мове Аляксандр Буйвід з СШ № 3 г. Ашмяны набраў 100 балаў
Сваімі схільнасцямі і поспехамі юнак абавязаны маме – Марыне Леанардаўне, настаўніку англійскай мовы вышэйшай катэгорыі. Яна з малых гадоў прывівала сыну любоў да ангельскай мовы, развівала камунікатыўныя навыкі, уменне мець зносіны, весці дыялог на замежнай мове.

Аляксандр-мэтанакіраваны і адказны юнак. Гэтыя якасці, а таксама працавітасць дапамаглі яму дамагчыся такога значнага выніку. Выдатная вучоба ў школе, высокія вынікі на цэнтралізаваных іспытах, высокі бал атэстата – гэта шлях да паспяховага паступлення ў адну з прэстыжных ВНУ краіны — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Саша марыць стаць юрыстам.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.