Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На ўчастку дарогі ад вуліцы Барунскай да ўрочышча Сухая вядзецца бягучы рамонт

11.06.2024
На ўчастку дарогі ад вуліцы Барунскай да ўрочышча Сухая вядзецца бягучы рамонт
   На ўчастку дарогі ад вуліцы Барунскай – міма цэнтральнай раённай бальніцы - да ўрочышча Сухая вядзецца бягучы рамонт.
   Гэтая навіна вельмі радуе кіроўцаў, таму што асфальтавае пакрыццё тут даўно патрабавала абнаўлення. Па словах намесніка галоўнага інжынера РУП ЖКГ Святланы Цыгаевай, на ўчастку працягласцю 682 метры будзе праведзены ямачны рамонт, залітыя расколіны, выраўнаваны і падсыпаны абочыны, выкладзены асфальт.
   Працы вядуцца актыўна. Па падрыхтаванаму дарожнага палатна — ад ўрочышча Сухая да бальніцы — ужо пайшлі асфальтаўкладнікі. Бягучы рамонт фінансуецца з раённага бюджэту, яго кошт складае больш за 134 тысячы рублёў. На падрадзе ў камунальнікаў працуюць спецыялісты Астравецкага ДРБУ-159.
   Сіламі работнікаў РУП ЖКГ будзе абсталявана прыпынак грамадскага транспарту насупраць ЦРБ. Павільён ўжо усталяваны. Застанецца замяніць бартавы камень і ўладкаваць пляцоўку.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.