Навучэнец 5 класа СШ № 1 стаў удзельнікам тэлепраекта "Я ведаю!"
20.11.2024
Навучэнец 5 класа СШ № 1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага Цімафей Карповіч прадставіў Ашмянскі раён на прэстыжным тэлевізійным конкурсе «Я ведаю!». Разам з ім на інтэлектуальнае спаборніцтва ў сталіцу адправілася яго першая настаўніца Таццяна Медвецкая. Перад пачаткам спаборніцтва школьнік адчувальна хваляваўся, аднак змог перамагчы свой страх і годна выступіць.
- Пытанні тычыліся розных сфер: матэматыкі, геаграфіі, гісторыі. У мінулым годзе я прымаў удзел у прадметных алімпіядах па чалавеку і свету, матэматыцы, за ўдзел у якіх атрымаў першае месца. У алімпіядзе па беларускай мове заняў другое месца. Гэтыя веды мне вельмі спатрэбіліся. "Я не прайшоў далей, але пазнаёміўся са школьнікамі з іншых гарадоў, навучыўся спраўляцца з хваляваннем і страхам", — кажа Цімафей.
Першая настаўніца адзначае, што хлопчык адрозніваецца жывым розумам, знаходлівасцю, уменнем хутка арыентавацца ў цяжкай сітуацыі.