Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Незаконная нарыхтоўка елак

23.12.2024
Незаконная нарыхтоўка елак
   Набліжаюцца зімовыя святы. З добрым настроем прыходзяць і новыя клопаты. Пара выбіраць падарункі, абдумваць элементы дэкору ў доме. А што за Новы год без навагодняй елкі? Цяпер шматлікія выкарыстоўваюць штучныя заменнікі, каб не ўдзельнічаць у высечцы лясоў, але колькасць прыхільнікаў жывой і пахкай лясной прыгажуні ў доме ўсё гэтак жа вяліка.
   Як звычайна продаж навагодніх дрэў будзе арганізаваны ў лясніцтвах і на ёлачных кірмашах, дзе купіць іх будзе значна танней, чым незаконна высечы навагоднюю прыгажуню самому ў лесе.  
   Незаконна ссечанае дрэва будзе каштаваць куды даражэй. За дадзенае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць-штраф для фізічных асоб да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў). Таксама за кожнае незаконна нарыхтаванае дрэва прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю і кошт самога навагодняга дрэва.
   З мэтай спынення незаконных нарыхтовак елак перад навагоднімі святамі будуць праводзіцца рэйды і нашай інспекцыяй і падраздзяленнямі лясгасаў, РАУС.
   Таму купляйце навагоднія дрэвы на ёлачных кірмашах і са спакойным сэрцам Сустракайце Святы.


Намеснік начальніка
Смаргонскай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету                              Дзяніс Чартовіч
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.