Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Новыя магчымасці для бізнесу абмеркавалі ў Ашмянах

11.10.2024
Новыя магчымасці для бізнесу абмеркавалі ў Ашмянах
Дзе можна выгадна купіць тавар і рэалізаваць уласную прадукцыю? Як забяспечыць празрыстасць здзелкі? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі падчас тэматычнага семінара спецыялісты абласнога філіяла Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Семінар, арганізаваны па ініцыятыве аддзела эканомікі Ашмянскага райвыканкама, сабраў некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў прадпрыемстваў нашага раёна: хтосьці толькі знаёміўся з новымі магчымасцямі, якія дае пляцоўка імпартазамяшчэння, хтосьці, як напрыклад КСУП "Гальшаны", ужо актыўна працуе на ёй і здольны вылучыць перавагі.

У XXI стагоддзі нават абывацелю відавочная важная роля электронных платформаў, якія ўплываюць на захаванне гандлёва-закупачнай актыўнасці. Беларуская універсальная таварная біржа ўжо другое дзесяцігоддзе прапануе прадпрыемствам сучасныя інфармацыйныя рашэнні і прыцягвае на таргі пастаўшчыкоў альбо пакупнікоў рознай прадукцыі.

Гэты прыярытэт пацвердзіў дырэктар Гродзенскага філіяла БУТБ Аляксандр Новікаў, падрабязна распавёўшы аб прынцыпах працы і перавагах біржавы пляцоўкі імпартазамяшчэння. "Пры знешняй прастаце пляцоўка з'яўляецца магутным інструментам, з аднаго боку, для забеспячэнцаў і спецыялістаў па закупках, а з другога — для беларускіх вытворцаў прадукцыі. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зайсці ў каталог заявак на продаж і куплю, а таксама тавараў пад заказ, размешчаны на сайце пляцоўкі. Нават без рэгістрацыі яго можна выкарыстоўваць для вывучэння ў рэальным часе попыту і прапановы імпартазамяшчальных тавараў, актуальных на дадзены момант", — адзначыў Аляксандр Аляксандравіч.

Многія прадпрыемствы літаральна са старту пляцоўкі ад тэорыі перайшлі да практыкі і актыўна заключаюць здзелкі на новай Біржавы платформе. Прыклады таго, як біржавыя таргі значна спрашчаюць працу, прывёў юрысконсульт КСУП «Гальшаны» Андрэй Пашкоўскі. Дарэчы, карыстаюцца гэтай пляцоўкай і іншыя нашы прадпрыемствы-ААТ "Ашмянскі мясакамбінат", "Будаўнік", "Белкофе", РУП ЖКГ.

Спецыялісты абласнога філіяла Беларускай універсальнай таварнай біржы патлумачылі таксама, якія крокі неабходныя для акрэдытацыі, уключаючы атрыманне электроннага лічбавага подпісу і навучанне працы на Гандлёвай пляцоўцы, — усё гэта можна зрабіць дыстанцыйна, без лішніх часавых выдаткаў. Пры гэтым на біржы прадугледжана індывідуальнае навучанне і кансультацыі, каб кліенты атрымалі адказы на ўсе свае пытанні.

Дарэчы, праца біржавы пляцоўкі імпартазамяшчэння з'яўляецца адным з крокаў рэалізацыі зацверджанага ўрадам у красавіку комплекснага плана падтрымкі эканомікі, які распрацоўваўся Міністэрствам эканомікі пры актыўным удзеле бізнес-саюзаў і асацыяцый.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.