Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Па заяве пракуратуры Ашмянскага раёна Telegram-канал "Ашмяны для жыцця Чат" прызнаны экстрэмісцкім

16.08.2024
Па заяве пракуратуры Ашмянскага раёна Telegram-канал
   Па заяве пракуратуры Ашмянскага раёна інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкай.
   Пракуратура Ашмянскага раёна прааналізавала размешчаныя ў Telegram-канале "Ашмяны для жыцця Чат" інфармацыйныя паведамленні.
   Устаноўлена, што ў іх утрымліваліся заклікі да масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, да аказання супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, пашкоджання маёмасці органаў дзяржаўнай улады і грамадзян Рэспублікі Беларусь з мэтай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.
   Доступ да згаданага рэсурсу мог атрымаць без перашкод і абмежаванняў любы грамадзянін, які выкарыстоўвае сетку Інтэрнэт і мэсэнджар Telegram.
Адміністрацыя названага канала сістэмных дзеянняў па блакаванні або супрацьдзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.
   На падставе Закона Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" пракурор Ашмянскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыя Telegram-канала "Ашмяны для жыцця Чат" экстрэмісцкімі матэрыяламі.
   Суд Ашмянскага раёна задаволіў заяву пракурора і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння. Яго копія накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакаванні інтэрнэт-рэсурсу, які спрыяе распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пракуратура Ашмянскага раёна
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.