Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Падведзены вынікі конкурсу "Рэкорды роднаму гораду"

23.09.2024
Падведзены вынікі конкурсу
   На гэтым тыдні былі падведзены вынікі конкурсу "Рэкорды роднаму гораду", у якім удзельнічалі прадпрыемствы і арганізацыі прамысловасці і гандлю Ашмянаў падчас святкавання 680-годдзя нашага горада.
   Першае месца, па меркаванні кампетэнтнага журы, было прысуджана ААТ «Ашмянскі мясакамбінат», другое – філіялу ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» «Ашмянскі сыраробны завод», трэцяе – Ашмянскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
   Дыпломы пераможцаў уручаў намеснік старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні эканамічнага развіцця, Юрый Знесар. Для гэтага ён асабіста наведаў прадпрыемствы тройкі пераможцаў і ўручыў ім дыпломы і кнігу Уладзіміра Ліхадзедава " Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў гадзіне".
   Акрамя таго, намесніку дырэктара па ідэалагічнай працы, кадравых і сацыяльных пытаннях Ашмянскага мясакамбіната Людміле Васілеўскай за высокі прафесіяналізм, дасягненне значных вынікаў і ў сувязі з Днём народнага адзінства ўручана падзяка.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.