Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю

14.12.2024
Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю
   Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю, якая ўваходзіць у Ашмянскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў.
   У конкурсе прынялі ўдзел 12 з 108 першасных арганізацый раёна. Як адзначыў старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч, дзейнасць прафсаюзных фарміраванняў ацэньвалася па 53 пазіцыях. Пры падвядзенні вынікаў улічвалася практыка сацыяльнага партнёрства: удзел адміністрацыі ў жыцці прафсаюза, узровень правоў і гарантый, замацаваных у калектыўнай дамове. Важны момант-грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, аказанне членам прафсаюза юрыдычнай і практычнай дапамогі ў вырашэнні такіх пытанняў. Улічваліся таксама такія крытэрыі, як выкананне заканадаўства аб ахове працы, праца з моладдзю і ветэранамі працы, вядзенне дакументацыі, інфармацыйны складнік, арганізацыя культурна-масавай работы ў калектыве, пытанні санаторна-курортнага аздараўлення.
   Больш за ўсё балаў (490) набрала першасная арганізацыя РУП ЖКГ (старшыня прафкама Алена Зіневіч), якая і стала пераможцам. Другое месца ў пяршоўкі ашмянскіх электрычных сетак (старшыня Уладзімір Зык, 478 балаў). З 437 баламі на трэцім месцы першасная прафсаюзная арганізацыя СШ №1 Імя М. М. Гружэўскага (старшыня Ала Крышаловіч).
   Пераможцы раённага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі раённага аб'яднання прафсаюзаў і заахвочаны прэміяй.

АВ
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.