Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва прайшло ў Ашмянах

03.02.2024
Пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва прайшло ў Ашмянах
З 1 студзеня ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных і фізічных асоб адбыўся шэраг змяненняў, якія тычацца парадку падаткаабкладання, ажыццяўлення рознічнага гандлю і грамадскага харчавання. На працягу мінулага года вялася шырокая інфармацыйная праца па растлумачэнні дадзеных новаўвядзенні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь. І ўсё ж на практыцы пытанні і цяжкасці не выключаны. Разабрацца ў заканадаўстве, абмеркаваць нюансы далейшай дзейнасці прадстаўнікам прыватнага бізнесу дапамаглі падчас пашыранага пасяджэння Ашмянскага раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва, ініцыяванага аддзелам эканомікі.

З суб'ектамі прадпрымальніцтва сустрэліся намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Юрый Снесар, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Смаргонскім раёне Ірына Карабінская, начальнік упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Ашмянскім раёне інспекцыі МПЗ па Смаргонскім раёне Алена Гардзей, начальнік аддзела эканомікі Сяргей Мілевіч і іншыя профільныя спецыялісты.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.