Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пяршоўка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў ліку лепшых у Рэспубліцы

17.06.2024
   Першасная прафсаюзная арганізацыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама, якую ўзначальвае загадчык аддзела па пазастацыянарным правядзенні культурных мерапрыемстваў і кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра культуры Алінай Кеда, заняла першае месца ў абласным і другое-у рэспубліканскім аглядах-конкурсах на лепшую першасную арганізацыю галіновага прафсаюза.
   Як адзначыла старшыня Ашмянскага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Чэрская, пяршоўка аддзела – самая масавая ў складзе раённага камітэта. У яе ўваходзіць 161 чалавек, што складае стоадсоткавае сяброўства ў прафсаюзных шэрагах.
   Праца прафсаюзнага актыву не заўсёды на ўвазе, аднак прадстаўленыя на конкурс матэрыялы ў выглядзе важкай, хупава аформленай кнігі гавораць самі за сябе. Актыўны ўдзел члены прафсаюза прынялі ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года, працуючы ў складзе ўчастковых камісій і ў якасці назіральнікаў. За мінулы год арганізацыяй была праведзена вялікая праца па матэрыяльнай падтрымцы сваіх работнікаў у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Шмат увагі прафкам надае пытанням аздараўлення сваіх работнікаў, а таксама іх дзяцей у санаторыях і летніх лагерах. Заўсёды масава праходзяць у арганізацыі культурна-масавыя мерапрыемствы, экскурсіі і паездкі па знакавых месцах Беларусі. На дадзены момант прафкам арганізуе паездку на Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
   Цяпло і душэўна праходзіць у першаснай арганізацыі ўшанаванне членаў прафсаюза і ветэранаў працы з юбілейнымі датамі, праводзіцца работа па замацаванні на Ашмяншчыне маладых спецыялістаў.
   Лідэр прафсаюзнай пяршоўкі Аліна Кеда ўсяго толькі два гады ўзначальвае арганізацыю, аднак ужо зарэкамендавала сябе пісьменным і адказным кіраўніком, якія стаяць на абароне правоў і інтарэсаў сваіх работнікаў, здольнай аповесці за сабой калектыў.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.