Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пляцоўка дзяржаўных сімвалаў будуецца ў Ашмянах

18.08.2024
Пляцоўка дзяржаўных сімвалаў будуецца ў Ашмянах
   Горад актыўна рыхтуецца да святкавання свайго юбілею. Шмат змен, прымеркаваных да прыгожай даце, ўжо можна заўважыць на вуліцах. Сярод шматлікіх падарункаў-будучая пляцоўка дзяржаўных сімвалаў, падмурак якой у дадзены момант закладваецца на галоўнай плошчы горада ля будынка раённага выканаўчага камітэта.
   Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва нам распавялі, што здача аб'екта запланавана да юбілейнай даты-у верасні. Васемнаццаціметровы флагшток з дзяржаўным сцягам будзе ўсталяваны на пляцоўцы, выкладзенай прыгожай пліткай.
   Генеральным падрадчыкам рэалізацыі праекта выступае ААТ "будаўнік", заказчык-УКБ Ашмянскага раёна.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.