Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прамую лінію і прыём грамадзян правёў старшыня Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю

23.07.2024
   Прамую лінію і прыём грамадзян у Ашмянскім раёне правёў 23 ліпеня старшыня Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Іосіфавіч Сяліцкі.
   Аляксандр Іосіфавіч праводзіць выязныя прыёмы грамадзян не радзей разу ў месяц і ў Ашмянах бываў не аднойчы. З вопыту правядзення падобных выездаў з упэўненасцю кажа, што найбольш праблемнымі пытаннямі, якія паднімаюцца жыхарамі, з'яўляюцца пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, працы ЖКГ і ўтрымання дарог.
   Вось і сёння паўстала пытанне, якое тычыцца абслугоўвання дарогі Талмінава-Грыгі. Жыхарка в. Побень Мурованоошмянковского сельскага Савета, скарыстаўшыся тэлефоннай сувяззю, папрасіла дапамогі ў рамонце, умацаванні размытай дажджамі абочыны дарогі ў В.Рудзішкі.  Пытанне ўзятае на кантроль намеснікам старшыні Ашмянскага райвыканкама Андрэем Клышэўскім, які не стаў адкладаць вырашэнне пытання, а адразу выехаў на месца, каб ацаніць маштаб праблемы і прыняць неабходныя рашэнні.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.