Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пытанні маладзёжнай палітыкі разгледзелі на пасяджэнні Ашмянскага райвыканкама

05.09.2024
Пытанні маладзёжнай палітыкі разгледзелі на пасяджэнні Ашмянскага райвыканкама
 Што хвалюе маладых людзей? Якія ў іх прыярытэты і каштоўнасці? Якая дапамога патрабуецца маладому спецыялісту на першым працоўным месцы? Як выхаваць патрыёта, вырасціць маладога кіраўніка? Гэтыя і іншыя пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў раёне абмеркавалі падчас шматграннага дыялогу на пасяджэнні райвыканкама.
Тэма для Ашмяншчыны вельмі актуальная, бо наш раён – адзін з самых маладых у Гродзенскай вобласці. Тут пражывае 5673 чалавекі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Захаванне дадзенай тэндэнцыі, падкрэсліў старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, - адна з задач развіцця нашага рэгіёна.
Выступаючы на пасяджэнні райвыканкама, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Шыдлоўская падкрэсліла, што маладзёжная палітыка — адзін з дзяржаўных прыярытэтаў. Напрамкі яе рэалізацыі шырокія і шматгранныя – грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў, садзейнічанне ў рэалізацыі права на працу, атрыманні адукацыі і іншыя.
Вольга Леанідаўна падрабязна спынілася на формах працы з маладымі людзьмі, уцягванні іх у грамадскае жыццё. Акцыі, велапрабегі, дыялогавыя пляцоўкі, творчыя конкурсы, ваенна-патрыятычныя гульні, мітынгі заўсёды праходзяць з актыўным удзелам моладзі. Развіта ў раене студатрадаўскі рух і валанцёрская дзейнасць. Толькі сёлета ў студэнцкіх атрадах змаглі папрацаваць 355 чалавек, а ў якасці валанцёраў выступілі каля 1500 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Аналізуючы моладзевы кадравы патэнцыял, тэндэнцыі замацавання маладых спецыялістаў, фарміравання перспектыўнага рэзерву кадраў, кіраўнік раёна завастрыў увагу на цеснай ўзаемасувязі дадзеных напрамкаў з пытаннямі заработнай платы, забеспячэння жыллём, развіцця карпаратыўнага духу ў калектывах.
Па стане на 1 жніўня ў раёне налічваецца 133 маладыя шматдзетныя сем'і, якія, як вядома, маюць шэраг пераваг пры будаўніцтве жылля. Важным аспектам дзяржаўнай падтрымкі з'яўляецца праграма сямейнага капіталу. За 2020-2022 гады ў нашым раёне прынята 175 рашэнняў па прызначэнні сямейнага капіталу.
У раёне рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на садзейнічанне занятасці маладых грамадзян, уключаючы прафесійнае навучанне, аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні, падтрымку ў арганізацыі самазанятасці.
Як распавяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Губарава, пры садзейнічанні службы занятасці сёлета працаўладкавана 25 беспрацоўных маладых людзей. Каля 150 чалавек скарысталіся магчымасцю падзарабіць дзякуючы часовай працоўнай занятасці.
На прававым выхаванні моладзі сканцэнтраваў увагу прысутных начальнік Ашмянскага РАУС Анатоль Щастный, які адзначыў рост колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, а таксама маладымі людзьмі ва ўзросце да 31 года. Сярод найбольш распаўсюджаных у гэтай асяроддзі правапарушэнняў ён назваў крадзяжу, падробку дакументаў, ухіленне ад выплаты аліментаў. Анатоль Станіслававіч пазначыў таксама актуальнасць прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне п'янства.
Падводзячы вынікі пасяджэння райвыканкама, кіраўнік раёна адзначыў неабходнасць пашырэння не толькі формаў працы з моладдзю, але і ахопу розных катэгорый моладзі – навучэнцаў, працоўнай. Важна не выпусціць ніводнага чалавека, стварыць умовы для самарэалізацыі кожнага на карысць роднай краіны, сваёй малой радзімы.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.