Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Раіса Турлай: «Мы катэгарычна не прымаем вайну»

02.02.2024
Раіса Турлай: «Мы катэгарычна не прымаем вайну»
   Раіса Турлай, старшыня Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:

   - Для мяне было вельмі важна з першых вуснаў пачуць тое, якой будзе далейшая стратэгія развіцця нашай дзяржавы. У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка закрануў шырокага спектру пытанняў — абароны дзяржавы, санкцый, барацьбы з коронавирусной інфекцыі, палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і многіх іншых. Прэзідэнт даў выразную ацэнку падзеям, якія адбываюцца як у нашай краіне, так і за яе межамі, акцэнтаваўшы ўвагу на геапалітычных працэсах, мэта якіх адна-перадзел рынкаў збыту.

   Для нас, ашмянцаў, якія жывуць ля літоўскай мяжы, асабліва актуальныя пытанні бяспекі. На дыялогавых пляцоўках, падчас абмеркавання праекта Канстытуцыі важнае месца займаюць палажэнні, у якіх абвяшчаецца міралюбная палітыка нашай дзяржавы. Звяртаючыся з пасланнем, кіраўнік дзяржавы некалькі разоў падкрэсліваў гэтую думку: «мы катэгарычна не прымаем вайну».

   Адказваючы на пытанні прысутных у зале, Прэзідэнт закрануў тэму развіцця атамнай энергетыкі. Кіраўнік дзяржавы не выключае магчымасці будаўніцтва на Астравецкай пляцоўцы яшчэ двух энергаблокаў атамнай электрастанцыі. Лічу, гэта надало б чарговы станоўчы імпульс для развіцця нашага паўночнага вектара.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.