Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Рэферэндум-магчымасць кожнаму вызначыцца з вектарам развіцця краіны". Сяргей Чудзілоўскі

26.01.2024
   Сяргей Чудзілоўскі, дырэктар ААТ "Гальшанскі крухмальны завод", старшыня савета дырэктараў Ашмянскага раёна:

   - Прымаючы ўдзел у рэферэндуме, мы павінны разумець, што гэта тычыцца кожнага з нас, таму што мы выбіраем сваю будучыню. Кожны з нас выбірае сам: ці пакінуць усё, як ёсць, і нічога не рабіць, або развівацца, удасканальвацца, упэўнена ісці наперад і ствараць аснову для будучыні.

   На мой погляд, кожны беларус абавязаны прыйсці і зрабіць свой выбар. Каб потым не было размоў: за мяне ўсё вырашылі, мяне не пачулі. Рэферэндум-магчымасць кожнаму выказаць сваю пазіцыю і магчымасць кожнаму вызначыцца з вектарам развіцця сваёй краіны. Агучана шмат прапаноў у праект Канстытуцыі. Ключавыя, безумоўна, лягуць у аснову Асноўнага Закона.  Падчас дыялогавых пляцовак, у тым ліку і ў нашым калектыве, зносінах з людзьмі становіцца зразумелым станоўчае імкненне грамадзян развівацца і ўдасканальвацца, яны пісьменна разважаюць і ацэньваюць прапанаваныя папраўкі ў Закон, які гарантуе развіццё правоў і свабод кожнай катэгорыі беларусаў з захаваннем сацыяльных гарантый.

   Цалкам абгрунтавана гаворыцца аб тым, што «кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы». Мы ўсе, грамадзяне, павінны разумець: якія мы-такая і наша дзяржава. Думаю, што Канстытуцыя дазволіць паскорыць сацыяльнае і эканамічнае развіццё краіны і на аснове адзінства і згуртавання народа захоўваць суверэнітэт, у большай меры рэалізаваць прынцып сацыяльнай адказнасці.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.