Рэспубліканская патрыятычная акцыя «Дзякуй за перамогу!»
12.05.2024
Напярэдадні 9 Мая да Рэспубліканскай акцыі "Дзякуй за перамогу!» далучыліся работнікі ГУ «Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна», валанцёры - школьнікі ДУА «СШ № 3 г. Ашмяны» і Кальчунскай СШ, а таксама педагог і навучэнцы ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў».
Цёплыя словы падзякі, кветкі і падарункі атрымалі ў гэты дзень ветэраны Заблоцкі Казімір Іванавіч, Мягкова Таццяна Сцяпанаўна, Бралкоўскi Станіслаў Юльянавіч, Уладзімір Уладзіміравіч Лашкевіч, а таксама вязні фашысцкіх лагераў: Жаўняк Васіль Кірылавіч, Селядцова Марыя Ягораўна, Лашкоўскi Уладзімір Міхайлавіч. Свае музычныя падарункі падрыхтавалі навучэнцы школы мастацтваў Барыс Крыніцкі і Аляксандр Зыковіч.
Ветэраны расчуліліся ад шчырай увагі, разгаварыліся і падзяліліся ўспамінамі пра гады вайны.