Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Санітарная дружына Ашмянскага сыраробнага завода заняла першае месца ў абласных спаборніцтвах грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны

29.06.2024
   Санітарная дружына філіяла "Ашмянскі сыраробны завод" ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" заняла першае месца ў абласных спаборніцтвах грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны.
   У Гродне прайшлі штогадовыя абласныя спаборніцтвы сярод санітарных і добраахвотных пажарных дружын. Ашмянскі раён у іх прадставілі ДПД мытнага паста "Каменны Лог" Гродзенскай рэгіянальнай мытні і санітарная дружына філіяла «Ашмянскі сыраробны завод» ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат». Каманда мытні заняла ў іх чацвёртае месца, а сандружина сырзавода атрымала ўпэўненую перамогу.
   Санітарная дружына паспяхова пераадолела ўсе шэсць этапаў, у якіх паказала зладжаныя дзеянні па аказанні пацярпелым рознага віду першай даўрачэбнай дапамогі. Суддзі праверылі табельнае абсталяванне санітарнай дружыны, уменне працаваць у ачагу камбінаванага і хімічнага паражэння, адпрацоўку дзеянняў пры ўспышцы інфекцыйнага захворвання. Удзельнікі таксама праходзілі тэставанне і дэманстравалі здольнасці ў творчым конкурсе.
   Абышоўшы 17 каманд-саперніц, Ашмянская сандружына заваявалі ў выніку пяць дыпломаў, стаўшы першымі ў агульнакамандным заліку, заняўшы другое месца – за дзеянні дружыны ў хімічным ачагу паражэння, трэцяе – за працу ў ачагу інфекцыйнага захворвання, другое-па выніках тэставання і ў конкурсе на лепшага камандзіра санітарнай дружыны.
   Па словах камандзіра санітарнага фарміравання Анжэлы Зяневіч, якая ўмела сумяшчае грамадскую дзейнасць з адказнай пасадай галоўнага бухгалтара прадпрыемства, дружына завода прымае ўдзел у абласных спаборніцтвах на працягу апошніх чатырох гадоў. Вынік гэтага выступу і стаў прыемнай нечаканасцю, і пацвярджэннем таго, што вопыт з гадамі толькі назапашваецца.
   Каманда ехала ў Гродне, узброіўшыся не толькі ведамі і ўменнямі, але і ў прыгожай з іголачкі форме і з належным абсталяваннем. Сваю перамогу 14 удзельнікаў каманды падзялілі з тымі, хто прыняў непасрэдны ўдзел у іх падрыхтоўцы да абласнога этапу спаборніцтваў. Словы падзякі яны выказваюць дырэктару Юрыю Адамовічу, лекару Ашмянскай ЦРБ Мікалаю Яўсееву, медсястры Вераніцы Чудаковай, старэйшаму інжынеру сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Ашмянскага РАНС Сяргею Лісоўскаму.
   У жніўні сандружину сырзавода чакае фінальны этап спаборніцтваў, дзе яна пазмагаецца за званне лепшай сандружины Рэспублікі.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.