Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Спаборніцтвы па гандболе сярод юнакоў у рамках алімпійскіх Дзён моладзі Гродзенскай вобласці стартавалі ў Ашмянах

23.09.2024
Спаборніцтвы па гандболе сярод юнакоў у рамках алімпійскіх Дзён моладзі Гродзенскай вобласці стартавалі ў Ашмянах
У Ашмянах стартавалі спаборніцтвы па гандболе ў рамках алімпійскіх Дзён моладзі Гродзенскай вобласці. У спартыўным паядынку прымаюць удзел юнакі 2006-2007 г.н. каманды з Карэлічаў, Гродна, Зэльвы, Шчучына і Ашмян пазмагаюцца за перамогу. Усе ўдзельнікі сур'ёзна настроены на першынство. 23 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё гульняў. З прывітальным словам да прысутных звярнулася Святлана Аляксандравіч, старшы інспектар сектара спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама. Яна павіншавала ўсіх удзельнікаў з пачаткам спаборніцтваў, пажадала моцнага баявога духу, вынослівасці, волі да перамогі і імкнення да заваявання новых вяршыняў.

Ашмянскія гандбалісты сёння сустрэліся з камандай з Карэліч. Гульня завяршылася з лікам 31: 11 на карысць ашмянцаў. Сённяшні дзень дасць магчымасць пераможцам памерацца сіламі з гандбалістамі з Зэльвы.

У суботу удзельнікаў чакае другі спаборніцкі дзень, у працягу якога пройдзе шэсць гульняў. Ашмянскія гандбалісты двойчы выйдуць на поле і пазмагаюцца з супернікамі з Ваўкавыска і Гродна. У нядзелю адбудзецца яшчэ тры гульні. Па завяршэнні будуць падведзены вынікі, пройдзе ўзнагароджанне і ўрачыстае закрыццё спаборніцтваў. Жадаем поспеху нашым гандбалістам!
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.