Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік уручыў першыя пашпарты юным жыхарам Гродзенскай вобласці

16.03.2024
Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік уручыў першыя пашпарты юным жыхарам Гродзенскай вобласці
З рук старшыні Гродзенскага аблвыканкама свае першыя пашпарты атрымалі 19 юнакоў і дзяўчат Прынёманскага краю. Сярод іх навучэнка СШ №1 імя М.М. Грушэўскага Таццяна Селістроўская.



Урачыстае мерапрыемства прайшло ў абласной філармоніі ў рамках Усебеларускай акцыі "Мы – грамадзяне Беларусі", прымеркаванай да Дня Канстытуцыі. Тут сабраліся адны з самых таленавітых і актыўных юных жыхароў вобласці. У іх ліку – выдатнікі і актывісты, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, спартыўных і творчых конкурсаў. Хлопцы з розных куткоў рэгіёна, але з адзінай мэтай-зрабіць нешта карыснае для сваёй любімай Беларусі, каб яна і далей развівалася і квітнела.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.