Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын правёў прыём грамадзян у Граўжышкаўскім сельскім Савеце

29.06.2024
Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын правёў прыём грамадзян у Граўжышкаўскім сельскім Савеце
   Выслухаць і дапамагчы-адна з галоўных задач кіраўнікоў рознага ўзроўню, у тым ліку раённай вертыкалі. А лепш разабрацца ў праблемах чалавека можна як раз падчас гутаркі. Менавіта ў такім фармаце праходзяць прыёмы грамадзян старшынёй райвыканкама Уладзіславам Гершгорыным.
   Чарговы такі прыём адбыўся ў Граўжышкаўскім сельвыканкаме.
   Праблема, агучаная жыхаркамі вёскі Клявіца, не новая. Ёй два гады. Роўна столькі часу прайшло з таго часу, як мясцовых дзяцей да найблізкага ўстановы адукацыі стаў падвозіць школьны аўтобус. Па гэтай прычыне аўтапарку №13 прыйшлося скараціць колькасць рэйсаў па маршруце Ашмяны-Луды. Цяпер аўтобус ходзіць двойчы на тыдзень: у чацвер і нядзелю. Жыхароў не зусім задавальняе такі графік, так як дабрацца ў паліклініку або па іншых справах, якія патрабуюць рашэння ў працоўны час, яны могуць толькі ў чацвер. У Клевіцы, адкуль паступіла пытанне, пражывае 97 жыхароў.
   Кіраўнік раёна пацікавіўся, колькі пасажыраў звычайна ездзіць гэтым аўтобусам, ці звярталіся мясцовыя жыхары са сваёй праблемай раней.
   - Гэтая праблема тычыцца не толькі жыхароў вёскі Клявіца — - падкрэсліў Уладзіслаў Гершгорын. - Сёння яна актуальная для многіх населеных пунктаў і Ашмянскага, і іншых рэгіёнаў рэспублікі. Прымаючы рашэнні па аптымізацыі маршрутаў, мы вельмі ўважліва глядзім, каб не пакрыўдзіць людзей і знайсці баланс паміж запытамі насельніцтва і нашымі магчымасцямі. Мы павінны зыходзіць і з разлікаў рэнтабельнасці прадпрыемства. Сёння гэтая першачарговая задача любой арганізацыі. Аўтапарк №13 павінен атрымліваць прыбытак ад перавозак: плаціць годны заробак сваім работнікам, рамантаваць і абнаўляць тэхніку.
   Гэтае пытанне пракаментаваў дырэктар аўтапарка №13 Віктар Скаскевіч, які прысутнічаў на прыёме.
   З улікам сказанага старшыня райвыканкама адзначыў, што гэтае пытанне яшчэ раз будзе дэталёва вывучанае.
   - Пакуль абяцаць, што заўтра альбо ў аўторак па гэтым маршруце пусцяць дадатковы рэйс, я не магу, - падкрэсліў кіраўнік раёна. — Мы яшчэ раз абмяркуем гэту праблему і паспрабуем знайсці правільнае рашэнне.

"Ашмянскі Веснік"
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.