Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Танец-гэта радасць і добры настрой.

11.06.2024
Танец-гэта радасць і добры настрой.
   У Ашмянах у чэрвені стартаваў абласны творчы «Этна-праект па бытавых танцах» з назвай «ЭтнаБУМ», які накіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры.
   З вялікім энтузіязмам і зацікаўленасцю атрымальнiкi паслуг у аддзяленнi дзённага знаходжання інвалідаў (АДЗI) ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» ўспрынялі прапанову паўдзельнічаць у майстар-класе па беларускіх бытавых танцах. Пад кіраўніцтвам прадстаўнiкоў Аддзела культуры і вольнага часу аг. Кальчуны рабяты з вялікім задавальненнем вучыліся танцаваць фальклорныя танцы «Кракавяк», «Нарэчаньку», «Млын». Добры настрой, радасць зносін, запал і танцавальная весялосць зарадзілі выхаванцаў АДЗI на цэлы дзень.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.