Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Цукровы бум? Дэфіцыту няма

20.07.2024
Цукровы бум? Дэфіцыту няма
Які дзень працягваецца ажыятажны попыт на цукар. Першыя нясмелыя сігналы ў гандлёвай сетцы раёна былі прыкметныя ўжо ў панядзелак. Паддаўшыся фэйкавай інфармацыі аб будучым дэфіцыце (падаражэнні) цукру, асабліва недаверлівыя Ашмянцы сталі затаварвацца-па дзве ўпакоўкі (20 кілаграмаў) самае малое. Яшчэ ў панядзелак вечарам у краме сеткі «Еўрагандаль» у мікрараёне Заходнім можна было ўбачыць вялізныя паддоны з цукрам. Аднак далей-больш. Разам з чуткамі распаўсюджваўся і ажыятаж.

Апытанне прадаўцоў у крамах рознай формы ўласнасці пацвердзіў: попыт на цукар вырас у разы. Адзін з пакупнікоў узяў адразу 170 кілаграмаў салодкага пяску! Гэта ж колькі варэння чалавек наварыць!

Сезонны попыт на цукар, абумоўлены часам нарыхтовак, вядома, зразумелы. Аднак, як растлумачылі ў аддзеле эканомікі Ашмянскага райвыканкама, дэфіцыту на гэты тавар у раёне няма і не будзе, а неспакой і закупкі празапас залішнія.

- На складах толькі раённага філіяла аблспажыўтаварыства маецца 13,4 тоны цукру — - патлумачыла намесніца начальніка аддзела эканомікі Анастасія Тарасюк. - Сёння 16 тон цукру атрымлівае таксама аптовы склад ААТ "Бакалея Гродна" ў Ашмянскім раёне.

Пераканацца ў тым, што цукар на прылаўках ёсць, мы змаглі, пабываўшы ў крамах раённага філіяла аблпатрэграмадства, а таксама ў гандлёвых кропках «сецявікоў».

Як адзначыла загадчыца крамы «Кулінарыя» Ганна Дубіцкая, нягледзячы на павышаны попыт перабояў з пастаўкай у краму цукру няма. На момант нашага наведвання на складзе крамы мелася тона цукру.

Ранейшым коштам атрымалі цукар і ў краме сеткі "Еўрагандаль". Дырэктар Крамы Людміла Аляксеева патлумачыла, што пастаўкі прадукцыі ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат"« "Гарадзейскі цукровы камбінат",» Слуцкі цукровы камбінат " рэгулярны.

Так што паддавацца ажыятажу не варта.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.