Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Ашмянах прайшоў святочны канцэрт да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

08.11.2024
У Ашмянах прайшоў святочны канцэрт да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сёмага лістапада ў Беларусі адзначаецца 105-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта падзея змяніла ў 1917 годзе мінулага стагоддзя ход гісторыі чалавецтва і лёс беларусаў.

І сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Сваім талентам і працавітасцю мы захоўваем, прымнажаем і перадаем нашчадкам наш неацэнны нацыянальны здабытак – суверэнную Беларусь.

З нагоды дзяржаўнага свята ў раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, на які былі запрошаны прадстаўнікі органаў мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкама Уладзіславам Гершгорыным, члены грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Ашмянскага раёна.

Навучэнцы мастацкага аддзялення Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі да юбілейнай даты выставу сваіх работ. Тэматычную фотазону падрыхтавалі работнікі краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча. Сваю творчасць прадэманстравалі майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры РЦК.

Падарункам да святочнай даты для ўсіх ашмянцаў стаў канцэрт творчых калектываў і салістаў устаноў культуры Ашмянскага раёна. Канцэртная праграма, аб'яднаная грамадзянска-патрыятычнай тэматыкай, прыйшлася даспадобы ўсім гледачам, пра што сведчылі ўсмешкі на тварах і бурныя апладысменты. Хэдлайнерам канцэрта стаў юны ашмянец Архіп Гардзей, які прысвяціў сваю песню бабулі, а ў яе твары ўсім жанчынам нашага краю.

АВ
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.