Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Ашмянах прайшоў турнір "Ваш ход" па шашках сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі

09.06.2024
У Ашмянах прайшоў турнір
   У чацвёрты раз у Ашмянах прайшоў, сталы ўжо традыцыйным, турнір «Ваш ход» па шашках сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На гэты раз у ім прынялі ўдзел чатыры каманды — з Ашмян, Смаргоні, Астраўца і каманда, выстаўленая грамадскім аб'яднаннем «Белтіз».
   Наш раён прадстаўлялі тры гульцы-Святлана Атрашкевіч, Ірына Анохіна, Ігар Ціханскі. У каманду ад БелТІЗ таксама ўваходзілі прадстаўнікі Ашмянаў-Вікторыя Гарошкевіч, Вольга Семянюк, Кацярына лябёдак.
   Удзельнікаў спаборніцтва па шашках павітала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама Ірына Губарава. Яна адзначыла, што гэты турнір праходзіць у год, калі горад Ашмяны святкуе сваё 680-годдзе.
   - Удзел у міжраённых спаборніцтвах-гэта не толькі магчымасць вызначыць наймацнейшых у гэтай захапляльнай гульні, але і нагода пазнаёміцца, пагутарыць, знайсці сабе сяброў, — сказала Ірына Губарава і пажадала ўдзельнікам станоўчых эмоцый, удачы, поспехаў і перамог.
   Суддзі спаборніцтваў Іван Шэпет і Чэслаў Батурэвіч правялі лёсаванне, пасля чаго ўдзельнікі селі за шашачныя дошкі. Кожны імкнуўся да перамогі, але выйгралі наймацнейшыя. Першае каманднае месца дасталася ашмянцам, другое заняла каманда ГА «БелТІЗ», на трэцім апынулася каманда са Смаргоні, чацвёртае заняла каманда з Астраўца. Пераможцаў спаборніцтваў чакалі медалі, дыпломы, падарункі.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.