Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Ашмянах рэалізоўваецца праект для дзяцей дашкольнага ўзросту

19.10.2024
У Ашмянах рэалізоўваецца праект для дзяцей дашкольнага ўзросту
   На базе ясляў-сада №6 з 1 верасня пачаў рэалізоўвацца пілотны адукацыйны праект для дзяцей дашкольнага ўзросту "Інфарматыка без разеткі", распрацаваны Паркам высокіх тэхналогій.
   Яго мэта-развіццё алгарытмічнага мыслення і логікі ў дзяцей 5-7 гадоў, фарміраванне гатоўнасці да навучання ў школе і выхаванне цікавасці да вывучэння інфарматыкі.
   У жніўні гэтага года для выхавальнікаў, якія пажадалі далучыцца да праекта, было арганізавана навучанне па бясплатным онлайн-курсе " Інфарматыка без разеткі: для пачаткоўцаў». Тры педагога прайшлі дыстанцыйнае навучанне Парку высокіх тэхналогій і атрымалі сертыфікаты.
   - У першую чаргу трэба было стварыць умовы для паспяховай рэалізацыі праекта — - падкрэсліла загадчыца яслямі-садам Святлана Чыркова. - Таксама неабходна было пераканаць бацькоў у тым, што навучанне пойдзе іх дзецям на карысць. Мы арганізавалі ў групах бацькоўскія сходы, распавялі аб праекце, правялі анкетаванне і індывідуальныя гутаркі з кожным дарослым. У бацькоў была магчымасць наведаць першыя заняткі і паглядзець, як дзіця засвойвае прапанаваны яму матэрыял, у якой форме адбываецца навучанне. Спачатку на тварах дарослых праглядаліся асцярожнасць і недавер. Многія бацькі лічылі, што дзіця пойдзе ў школу і там Яго ўсім навучаць, не разумелі, навошта дзецям Інфарматыка без разеткі, калі яны валодаюць працай на кампутары, тэлефоне, планшэце. Навошта развіваць лагічнае мысленне, навучаць навыкам кадавання? Пытанняў было шмат, але з часам усе яны "адпалі". Мы ўпэўненыя, што праца, распачатая ў старэйшых групах дзіцячага саду, прынясе ў будучыні свае плады.
   Немалым плюсам у рэалізацыі праекта стала тое, што вядуць праграму аб'яднання па інтарэсах «Інфарматыка без разеткі» выхавальнікі дзяцей.  Сфарміраваны дзве групы, якія наведваюць 27 выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту.
   Навучалая праграма ўключае заняткі з займальным гульнявым сюжэтам, дае магчымасць займацца з дзецьмі ў пастаянным руху, а не седзячы за сталамі ў напружаных позах. Дашкольнікаў вучаць структураваць інфармацыю і апераваць ёю без кампутара. Дзеці з вялікім жаданнем ўключыліся ў навучанне. Выхавальніца Наталля Буткевіч адзначыла, што ў дзяцей пашырыўся слоўнікавы запас. Яны з задавальненнем перадаюць свае веды аднагодкам. Дома дашкольнікі захоплена распавядаюць, чаму навучыліся, прапануюць бацькам зрабіць тыя ж заданні дома, пагуляць, бяруць на сябе ролю выхавацеля і з нецярпеннем чакаюць чарговай сустрэчы з займальным светам інфарматыкі.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.