Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Ашмянскім раёне прайшоў рэспубліканскі суботнік

17.04.2024
   У рамках рэспубліканскага суботніка калектывы арганізацый і прадпрыемстваў выйшлі папрацаваць. Агульнымі намаганнямі плануецца навесці парадак у парках і скверах, на гарадскіх могілках і каля помнікаў вайсковай славы, прыбраць прыбярэжныя зоны і высадзіць дрэвы і хмызнякі.
   З самай раніцы пачалася праца на запланаваных аб'ектах, у тым ліку і на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Дружба». Работнікі райвыканкама на чале са старшынём Уладзіславам Гершгорыным высадзілі больш за пяць дзясяткаў туй і ядлоўцаў у лагеры ў Замасцянах, сваім асабістым прыкладам заклікаўшы жыхароў раёна ўзяць удзел у суботніку.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.