Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Ашмянскім раёне прайшоў турзлёт "Актыўнае даўгалецце"

16.07.2024
У Ашмянскім раёне прайшоў турзлёт
   Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Ашмянскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і фальклорнай групы «Скарбніца» аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кальчуны прынялі ўдзел у турзлёце «актыўнае даўгалецце", прысвечаным Году народнага адзінства. Ён прайшоў пад дэвізам «Турзлёт адзіны — мы адзіныя!»
   Спартыўныя спаборніцтвы, вясёлыя эстафеты і заданні падарылі ўдзельнікам культурна-спартыўнага мерапрыемства зарад пазітыву і радасць ад сустрэчы з сябрамі і прыродай.
   Усе прысутныя выказалі жаданне працягваць так актыўна праводзіць час.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.