Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Ашмянскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні законапраекта «Аб Усебеларускім народным сходзе»

27.10.2024
У Ашмянскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні законапраекта «Аб Усебеларускім народным сходзе»
Дырэктар цэнтра Ірына Буйніцкая азнаёміла педагогаў і тэхнічных работнікаў установы з галоўнымі палажэннямі законапраекта, распавяла пра тое, хто можа быць абраны ў склад Усебеларускага народнага сходу, на якіх прынцыпах будзе грунтавацца яго праца, адказала на пытанні работнікаў.

Прысутныя адзначылі, што законапраекта даўно чакалі і з цікавасцю азнаёміліся з яго зместам, выказалі надзею на тое, што новы прадстаўнічы орган дасць магчымасць прадстаўнікам розных слаёў насельніцтва прыняць удзел у прыняцці важных для краіны рашэнняў, якія тычацца яе будучыні.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.