Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Дзень Незалежнасці ашмянцы ўсклалі кветкі да брацкай магілы на праваслаўных могілках

03.07.2024
У Дзень Незалежнасці ашмянцы ўсклалі кветкі да брацкай магілы на праваслаўных могілках
Тое, што нас аб’ядноўвае, — гэта  памяць. Яна дае магчымасць вучыцца на ўроках мінулага  і рухацца наперад – будаваць будучыню, абапіраючыся на мінулае, несці ў сваім сэрцы вопыт папярэдніх пакаленняў.

Для беларусаў Дзень Незалежнасці – не проста галоўнае свята краіны. Гэта магчымасць жыць пад мірным небам, ажыццяўляць свае мары, імкнуцца да высокіх мэтаў і радавацца кожнаму новаму дню.

Дзень Незалежнасці – гэта памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якую немагчыма выкрасліць з гісторыі нашай краіны. Гэта сотні і тысячы мемарыялаў і абеліскаў, якія нагадваюць нам аб жудасных выпрабаваннях, што прыйшлося перажыць нашаму народу.  Таму традыцыйна святкаванне Дня Рэспублікі пачынаецца ў нашай краіне з  мітынгаў і ўскладання вянкоў і кветак да помнікаў і магіл загінулых у пекле вайны нашых землякоў.

У гэты дзень кветкі ляглі ля падножжа брацкай магілы на праваслаўных могілках у Ашмянах. Аддаць даніну памяці воінам-вызваліцелям прыйшлі сюды прадстаўнікі калектываў СШ № 1 імя М. М. Гружэўскага, Ашмянскіх электрычных сетак,  ААТ “Радыётэхніка”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага аддзела ўнутраных спраў.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.