Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Гальшанах прыём грамадзян правёў Аляксандр Маркевіч

05.06.2024
   Аляксандр Маркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сустрэўся з выбаршчыкамі Гальшанскага сельсавета. Прыём грамадзян і прамая тэлефонная лінія адбыліся ў сельвыканкаме.
   Неадкладна сустрэцца з дэпутатам і абмеркаваць хвалюючыя пытанні вырашыў жыхар Жупранскага сельсавета Віктар Кетрыс.  Яго прапановы, якія тычацца актуальных тэм сацыяльнага характару, грамадска-палітычнага развіцця раёна і краіны ў цэлым ўзятыя пад увагу. На многія пытанні ў ходзе гутаркі адразу дадзены адказы. Шэраг пытанняў будзе дадаткова вывучаны.
   На прамую тэлефонную лінію патэлефанавала жыхарка Валавік Ларыса Тонкевіч. Яна падняла тэму навядзення санітарнага парадку і добраўпарадкавання праваслаўных могілак у аграгарадку Гальшаны.  Праваслаўныя могілкі знаходзіцца на балансе Ашмянскага РУП ЖКГ. На думку жанчыны, могілак патрабуецца комплексны санітарны падыход.
Зварот жыхаркі вёскі Валавікі дэпутатам узяты на кантроль. Пытанні навядзення парадку на зямлі, у тым ліку ў месцах пахавання важныя і актуальныя. Нягледзячы на тое, што многія могілкі знаходзяцца на балансе абслуговай арганізацыі, у раёне, вобласці, Рэспубліцы ёсць станоўчыя прыклады па самаарганізацыі саміх грамадзян у пытаннях навядзення санітарнага парадку і добраўпарадкавання могілак. Варта толькі праявіць ініцыятыву, якую падтрымаюць і праваслаўная абшчына, і сельсавет, і абслуговая арганізацыя, на балансе якой знаходзіцца могілках.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.