Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Кальчунскай сярэдняй школе прайшлі вучэбна-палявыя зборы

07.06.2024
   У Кальчунскай сярэдняй школе, як і ў іншых школах рэспублікі, пасля заканчэння навучальнага года з юнакамі дзясятага класа штогод праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы, на якія вылучаецца 30 вучэбных гадзін.
   У дзяўчынак праходзіць медыцынская практыка, падчас якой адпрацоўваюцца розныя навыкі. Напрыклад, тэхніка правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў: штучная вентыляцыя лёгкіх, непрамы масаж сэрца, а таксама правілы транспарціроўкі пацярпелых на насілках і з дапамогай падручных сродкаў, аказанне дапамогі пры непрытомнасці, калапсе, трапленні іншароднага цела ў дыхальныя шляхі. Адпрацоўваецца алгарытм дзеянняў.
   Падчас вучэбна-палявых збораў у школу запрашаліся прадстаўнікі Клевіцкай пагранічнай заставы, якія азнаёмілі хлопцаў з асноўнымі відамі стралковай зброі, адпрацавалі навыкі па разборцы і зборцы аўтамата. Юнакі даведаліся пра спецыфіку службы ў памежных войсках як афіцэрскага складу, так і салдат тэрміновай службы.
   На практыцы былі адпрацаваны дзеянні ў абарончым баі. Цяпер старшакласнікі ведаюць, якія дзеянні салдата пры падрыхтоўцы да абароны па-за судакранання з праціўнікам. Хлопцы паспрабавалі зрабіць і замаскіраваць адзінкавыя акопы для стральбы. Пры гэтым выкарыстоўвалі магчымасці мясцовасці для хованкі і маскіроўкі пазіцый. Вучыліся назіраць за полем бою, перасоўвацца па ім.
   Юнакі адпрацавалі перабежкі і перапаўзанне з выкарыстаннем ахоўных уласцівасцяў мясцовасці.
   І гэта толькі малая частка таго, з чым навучэнцы 10 класа былі азнаёмленыя ў рамках 5-дзённых вучэбна-палявых збораў і медыцынскай практыкі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.