Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У калектыве раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі абмеркавалі законапраект аб ВНС

03.11.2024
У калектыве раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі абмеркавалі законапраект аб ВНС
Каля дваццаці сустрэч з працоўнымі калектывамі ў гэтыя дні правёў старшыня Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч. Тэма для абмеркавання адзіная-Усебеларускі народны сход і яго роля ў жыцці народа нашай краіны.

Наведваючы калектыў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Юрый Карповіч адзначыў, што ў кожнага грамадзяніна Беларусі ёсць магчымасць уплываць на важныя сацыяльныя і палітычныя рашэнні. І зрабіць гэта можна ўжо сёння, унёсшы сваю прапанову ў законапраект Аб Усебеларускім народным сходзе, які абмяркоўваецца. Свае думкі наконт праекта можна агучыць непасрэдна на прававым форуме Беларусі ці ж падаць іх у раённае аб'яднанне прафсаюзаў.

Любы жадаючы можа выказаць свае меркаванні. Прычым яны могуць мець як прафесійны характар і выказвацца па змесце канкрэтнай нормы праекта, так і насіць больш агульны характар. Прапановы могуць мець абсалютна розны характар, не абавязкова іх афармляць у выглядзе выразных юрыдычных нормаў. Усе гэтыя меркаванні і прапановы будуць потым прапрацоўвацца арганізатарамі пры падрыхтоўцы канчатковай рэдакцыі Закона аб Усебеларускім народным сходзе.

Прафсаюзны лідар Ашмянскага раёна Юрый Карповіч звярнуў увагу на тое, што ВНС аб'яднае прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў, сацыяльных слаёў, дазволіць пачуць голас народа Беларусі. Падрабязна спыніўся прамоўца на пытаннях фарміравання структуры органаў УНС, паўнамоцтвах старшыні і функцыі прэзідыума.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.