У Лізаветы Лабачэўскай серабро на рэспубліканскім прававым турніры "Сіла закона"
23.12.2025
21 снежня на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся фінал другога рэспубліканскага прававога турніру для старшакласнікаў "Сіла закона". Мерапрыемства сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў Беларусі. Школьнікі 9-11 класаў прыехалі ў сталіцу, каб прадэманстраваць веды галоўнага дакумента - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Адной з прадстаўніц Гродзенскай вобласці на прававым спаборніцтве стала Лізавета Лабачэўская, вучаніца 9 класа СШ №3 г.Ашмяны. Дзяўчынка прадэманстравала добрыя веды і была ўдастоена другога месца. Віншуем з перамогай!