Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У мікрараёне Заходнім заклалі алею грамадскіх аб'яднанняў

30.10.2024
У мікрараёне Заходнім заклалі алею грамадскіх аб'яднанняў
   У Год народнага адзінства ў мікрараёне Заходнім актывісты заклалі алею грамадскіх аб'яднанняў. Ініцыятарам яе пасадкі выступіў раённы камітэт ГА "БРСМ".
   Удзел у пасадцы алеі прынялі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі саюз жанчын" і "Белая Русь", райсавета ветэранаў, раённага аб'яднання прафсаюзаў і прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама ўдзельнікі саюза моладзі — валанцёры СШ № 1 Імя М. М. Гружэўскага і аграрна-эканамічнага каледжа.
   Пяцьдзесят клёнаў, беражліва высаджаных актывістамі аб'яднанняў, хутка сталі ў роўныя шэрагі. Можна смела сказаць, што пры асцярожным стаўленні праз пару гадоў у жыхароў бліжэйшых шматпавярховак будзе выдатнае месца адпачынку, дзе ў гарачы летні дзень можна будзе схавацца ў цені галін дрэў і проста адпачыць ад гарадской мітусні.
   Удзельнікі акцыі таксама адзначылі, што новая алея стане сімвалам адзінства і міру. Несумненна, значна для іх і тое, што правядзенне такіх мерапрыемстваў-выдатная магчымасць унесці свой уклад у росквіт любімага горада.
   Актывісты дзякуюць РУП ЖКГ, Ашмянскае лясніцтва і аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама за дапамогу ў пасадцы алеі, якая аб'яднала пакаленні.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.