Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У рамках тыдня бацькоўскай любові ў Ашмянах прайшоў жаночы валейбольны турнір

21.10.2024
У рамках тыдня бацькоўскай любові ў Ашмянах прайшоў жаночы валейбольны турнір
Штогод у нашым раёне праходзіць жаночы валейбольны турнір, прысвечаны Дню маці, мэта якога – звярнуць увагу на галоўнага чалавека ў жыцці. Сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел тры каманды. У склад каманд увайшлі гульцы рознага ўзросту. Некаторыя з удзельніц ўжо рэалізаваліся ў мацярынстве. За іх прыйшлі пахварэць іх дзеці. Гульня была напружанай і цікавай. Першае месца заваявалі спартсменкі з СШ №1 імя М.М. Гружэўскага, другое – у каманды Ашмянскай ЦРБ, трэцяе месца дасталася дзяўчатам з ААТ «будаўнік». Каманды-ўдзельніцы ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў, а пераможцам уручаны кубак. Цёплая і душэўная атмасфера панавала на працягу ўсяго мерапрыемства.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.