Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У тройцы прызёраў-ашмянскія цяжкаатлеты

14.12.2024
   Рэспубліканскі навагодні турнір памяці Генрыха Круповіча, заснавальніка цяжкай атлетыкі ў Лідзе, сабраў вялікую колькасць аматараў гэтага віду спорту. Каманда Ашмянскай ДЮСШ заняла на гэтых спаборніцтвах шэсць прызавых месцаў.

   Юныя спартсмены трэніруюцца ў майстра спорту па цяжкай атлетыцы Аляксандра Трапшы, які прыйшоў працаваць у спартыўную школу сёлета пасля заканчэння БДУФК.

   Усе выхаванцы Аляксандра занялі трэція месцы на турніры. Бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў у сваіх вагавых катэгорыях сталі Ягор Аляшкевіч, Марта Зарэцкая, Караліна Шчарбакова, Аляксандр Баравы, Ілона Невядомская і Дар'я Відзіч.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.