Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Удзел у рэферэндуме-права і абавязак кожнага выбаршчыка. Намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама правёў сустрэчы ў працоўных калектывах

25.01.2024
   27 лютага пройдзе рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Удзел у вызначэнні будучыні сваёй краіны-права і абавязак кожнага выбаршчыка. Праз месяц беларусам трэба будзе зрабіць усвядомлены выбар за далейшы шлях развіцця. Напярэдадні важнай падзеі ў працоўных калектывах праходзяць сустрэчы па растлумачэнні прапанаваных у асноўным Законе зменаў.

   Першы намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Андрэй Гардзей пабываў у эксперыментальнай базе "Баруны«, аграрна-эканамічным каледжы, ААТ»Аграпрамтэхніка". Размова ў працоўных калектывах ішла не толькі аб шэрагу змяненняў, якія закранулі 81 артыкул, але і аб захаванні сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі. Кожнаму блізкія і зразумелыя працоўныя і эканамічныя гарантыі, даступнасць адукацыі, выхаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, падтрымка сем'яў з дзецьмі, пенсіянераў, інвалідаў. Не патрабуе аргументацыі і акцэнт на захаванне гістарычнай праўды і памяці пра вайну, у якой загінуў кожны трэці беларус. Сярод мірнага насельніцтва Беларусі ў гады вайны было знішчана каля 3 млн чалавек. Гэтыя і іншыя праўдзівыя факты аб Вялікай Айчыннай нам трэба будзе данесці да наступных пакаленняў.

   На сустрэчы з калектывам ААТ "Аграпрамтэхніка" Андрэй Гардзей нагадаў аб працоўным укладзе кожнага ў агульны дабрабыт. Па шэрагу паказчыкаў, адзначыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, 2022 год павінен стаць для арганізацыі больш удалым. Аднак многае залежыць ад ініцыятыўнасці калектыву і кіраўніцтва-час патрабуе гнуткасці і ўмення знайсці новую нішу.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.