Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вакцынацыя пажылых грамадзян у Ашмянах.

26.11.2024
Вакцынацыя пажылых грамадзян у Ашмянах.
   24.11 2021 на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Ашмянскага раёна" была арганізавана прышчэпачная кампанія. З мэтай абароны насельніцтва і папярэджання распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі медыцынскія работнікі правялі вакцынацыю пажылых грамадзян (вакцынамi “Гам-ковид Вак (спутник V)», вытворчасць РФ), Verocell (вытворчасць Кiтай). Грамадзяне пажылога ўзросту змаглі таксама прышчапіцца ад грыпу (вакцына «Гриппол плюс»).
   У час вакцынацыі пажылыя людзі ў інтэрв'ю карэспандэнту раённай газеты "Ашмянскі Веснік" адзначылі, што менавіта вакцынацыя дапамагае знайсці абарону і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Калі мы вакцынаваны, мы абараняем не толькі сябе, але і навакольных нас людзей.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.