Валянціна Вінцэловіч: «У Пасланні Прэзідэнт расставіць акцэнты ў развіцці дзяржавы»
30.03.2025
Валянціна Вінцэловіч, старшыня Крэйванцаўскага сельвыканкама:
- На мой погляд, у штогадовым Пасланні да беларускага народа і парламента кіраўнік дзяржавы расставіць важныя акцэнты. Праблемы міжнароднай бяспекі, эканамічныя пытанні, партыйнае будаўніцтва-на парадку дня ў нашай краіне. Кожнага беларуса, безумоўна, хвалюе рост даходаў, цэны, ахова здароўя, падтрымка шматдзетных сем'яў, адзінокіх грамадзян, вайскоўцаў, жыллё, развіццё гарадоў і вёсак. Думаю, з вуснаў беларускага лідара мы пачуем адказы на ўсе гэтыя пытанні.
Гэта будзе пасыл, каб кожны з нас задумаўся: што я магу зрабіць на карысць міру і стварэння?