Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

 Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі ў Ашмянскім раёне

23.12.2024
 Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі ў Ашмянскім раёне
Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашысцкіх лагераў напярэдадні калядных святаў і Новага года павіншавалі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, актывісты раённых грамадскіх арганізацый: савета ветэранаў, райкама ГА «БРСМ», прафсаюза работнікаў АПК.

Цёплыя і шчырыя словы пажаданняў, падарункавыя сертыфікаты, навагоднія віншавальныя паштоўкі ад Дзеда Мароза, Снягуркі і гасцей былі адрасаваныя Васілю Кірылавічу Жаўняку, Марыі Ягораўне Селядцовай, Станіславу Юльянавічу Бралкоўскаму, Казіміру Іванавічу Заблоцкаму. Усіх ветэранаў актывісты раёна павіншавалі дома, пажадаўшы шчасця, здароўя і дабрабыту іх сем'ям.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.