Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ветэраны Ашмянскага раёна прымаюць віншаванні З Днём Незалежнасці

03.07.2024
Ветэраны Ашмянскага раёна прымаюць віншаванні З Днём Незалежнасці
   Як жа хутка ляціць час... далёкім рэхам адгукаюцца ў сэрцах беларусаў падзеі ваеннага ліхалецця. На жаль, сыходзяць і нашы ветэраны... але мы, нашчадкі, не забываемся гераічны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Вось і зноў гаворым ім шчырыя словы падзякі за мірнае неба над галавой і свабоднае жыццё.
   Сёння на Ашмяншчыне пражывае чатыры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны: Таццяна Мягкова, Станіслаў Бралкоўскі, Уладзімір Лашкевіч, Казімір Заблоцкі і трое вязняў фашысцкіх лагераў: Васіль Жаўняк, Уладзімір Лашкоўскі і Марыя Селядцова.
   Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у рамках патрыятычнай акцыі "Мой падарунак ветэрану" яны прымалі віншаванні і падарункі ад раённага Савета ветэранаў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыняў сельвыканкамаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзных арганізацый.
    Па святочным маршруце адправілася адразу некалькі дэлегацый. Першымі гасцей сустракалі ў доме Станіслава Юльянавіча Бралкоўскага і яго нявесткі Вольгі Мікалаеўны. Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Губарава і бухгалтар раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Грышчанка павіншавалі героя вайны, падзякавалі за подзвіг, перадалі падарунак ад раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру" і, вядома, распыталі яго аб паўсядзённых справах і праблемах. Ветэран дзяліўся сваёй мудрасцю і жыццёвым вопытам і нават прызнаўся, што любіць патрымаць у руках і перагледзець паштоўкі, якія яму ўручаюць на святы шматлікія госці.
    Разам з падарункамі і яркімі суквеццямі кветак ветэраны вайны атрымалі нешта большае. Шмат добрых і прыемных слоў і пажаданняў, слоў падзякі за мужнасць і мірнае неба над галавой, цяжкая праца ў пасляваенныя гады. Для іх галоўнае – увага, клопат і ўпэўненасць у тым, што аб тых далёкіх страшных падзеях і подзвігу народа будуць памятаць іх дзеці, унукі і праўнукі.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.