Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віншавальны марафон да Дня маці падтрымалі прафсаюзныя арганізацыі Ашмянскага раёна

13.10.2024
Віншавальны марафон да Дня маці падтрымалі прафсаюзныя арганізацыі Ашмянскага раёна
У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці, у Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафсаюзная акцыя "Павіншуем маму разам!".

Першымі да акцыі далучыліся ўстановы адукацыі і культуры Ашмянскага раёна. Самыя цёплыя і шчырыя словы сваёй маці выказваюць не толькі дзеці, але і работнікі працоўных калектываў. Бо сказаць сваім мамам словы падзякі не позна ні ў якім узросце.

Віншавальны марафон падтрымалі многія першасныя прафсаюзныя арганізацыі Ашмяншчыны. Сярод іх калектыў ЦБП 418 ААТ ААБ «Беларусбанк» у г.Ашмяны. Як адзначыў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Аляксандр Буткевіч, Рэспубліканская прафсаюзная акцыя " Павіншуем маму разам!"- нагода не толькі сказаць цёплыя словы самаму роднаму чалавеку, але і магчымасць звярнуць увагу на іх праблемы і клопаты, і дапамагчы ў іх вырашэнні.

А што тычыцца паштовак, то любы жадаючы можа бясплатна запоўніць паштоўку і адправіць яе сваёй маме. Макеты віншавальных картак можна спампаваць з інфармацыйнага партала 1prof.by.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.