Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вялікдзень – Вялікі дзень. Вяльканоц – Вялікая ноч. Ашмянцы святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова разам

21.04.2025
Вялікдзень – Вялікі дзень. Вяльканоц – Вялікая ноч. Ашмянцы святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова разам
Сёлета праваслаўныя і каталікі адзначаць галоўнае свята ў хрысціянскім календары разам.

У суботу на працягу цэлага дня з велікоднымі карзінкамі хрысціяне ішлі ў касцёл Святога Міхаіла Арханёла і ў храм Уваскрэсення Хрыстова, каб ужо раніцай разгавецца свянцонкай за святочным сталом, застаўленым любімымі стравамі. Галоўная і найпершая страва за сямейным сталом – пафарбаванае яйка. Часцей за ўсё – чырвонага колеру, як сімвал крыві распятага Хрыста.

У гэтыя цёплыя веснавыя дні чыстая, глыбокая радасць яднае не толькі сем’і, але і ўсіх хрысціян. Уваскрэсенне Хрыстова ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці.

Здзяйсняць добрыя справы ў Вялікдзень – традыцыя, асвечаная стагоддзямі. Лічыцца, што гэтымі днямі зробленае для тых, хто абдзелены лёсам, дапамагае зняць з душы грахі, бо ў светлае свята ніхто не павінен быць абдзеленым радасцю. Да таго ж, паводле легенды, ад Вялікадня да Узнясення вандруе па зямлі Хрыстос з апосталамі, выпрабоўваючы на міласэрнасць і дабрыню тых, хто жыве на Зямлі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2025.