Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вогнішча, папараць-кветка, варажба: як святкавалі Купалле ў Гальшанах

24.06.2024
Вогнішча, папараць-кветка, варажба: як святкавалі Купалле ў Гальшанах
Купалле – адно з найбольш старажытных і загадкавых святаў у народным календары. Гэты дзень звязваюць з варажбой, гульнямі і абрадамі, яго таямнічасць прыцягвае і заварожвае.

Сімвалічным стала і тое, што на гэты раз любімае народнае свята праходзіла на тэрыторыі Гальшанскага замка, які таксама авеяны шматлікімі легендамі і паданнямі. Гэта дадало падзеі каларыту і таямнічасці. Госці змаглі акунуцца ў незвычайную атмасферу. Супрацоўнікі культуры падрыхтавалі насычаную праграму са шматлікімі конкурсамі і забавамі. Не абышлося і без ачышчальнага вогнішча, якое выклікала асаблівую цікавасць у наведвальнікаў. Нашы продкі надзялялі полымя святочнага агню ачышчальнай сілай. Лічылася, што купальскі агонь вызваляе ад усяго дрэннага і негатыўнага. Госці імкнуліся прыняць удзел у рытуальных дзеяннях каля вогнішча, вадзілі карагоды.





Завітала на свята і моладзь. Дзяўчат прывабіла варажба і абрадавыя дзеянні. Асабліва моцна – пошук папараць-кветкі. У беларускай міфалогіі папараць-кветка – магічная расліна, якая надзяляла чалавека звышнатуральнымі магчымасцямі: ён пачынаў разумець мову жывёл і раслін, прадказваць будучыню, вылечваць хваробы. Аднак папараць зацвітала на кароткі прамежак часу. Самыя адважныя і ўпэўненыя ў сваіх сілах адправіліся на пошук таямнічай расліны. Жанчыны і дзяўчаты далучыліся да пляцення вянкоў з палявых кветак.







Не толькі жыхары аграграгарадка прыйшлі на свята. Некаторыя прыехалі здалёк, каб акунуцца ў вір народных традыцый, адчуць непарыўную повязь пакаленняў. Маленькіх удзельнікаў мерапрыемства чакалі забавы, спаборніцтвы, тэматычныя фотазоны, гандлёвыя павільёны з цацкамі і ласункамі. Праз удзел у свяце дзеці спасцігалі новае і невядомае, далучаліся да традыцый беларускага народа.





Ніводнаесвята не можа абысціся без песень. Спевы суправаджаліся побытавымі танцамі. Удзельнікі актыўна ўключыліся ў танцавальную праграму. Тэатр цыганскай песні і танца “Жемчуга” падарыў душэўныя кампазіцыі. Пагрузіцца ў свет якаснай музыкі дапамаглі і ўдзельнікі праекта “Брэнд.бай”.

Народныя майстры і рамеснікі прадставілі свае вырабы. Яны пераносілі ў іншую эпоху. Фітабар, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы – гасцей чакалі разнастайныя цікавосткі. Вогненнае шоу стала яркім завяршэннем святочнага вечара.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.