Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вольга Кухарэвіч: Беларусь адбылася як сацыяльная дзяржава

28.01.2024
   Вольга Кухарэвіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама:

   - У Пасланні беларускаму народу прэзідэнт чарговы раз акцэнтаваў увагу на пытаннях сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

   Сапраўды, Беларусь адбылася як сацыяльнае дзяржава. У краіне створаны трывалы, бесперабойны механізм дапамогі і клопату пра людзей, узаемападтрымкі, забеспячэння сацыяльнай справядлівасці.

   У нас у краіне дзейнічае разгалінаваная сістэма сацыяльнай падтрымкі і льгот. Гэта і дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, падтрымка шматдзетных сем'яў. Вялікая ўвага надаецца людзям старэйшага ўзросту і інвалідам. Для аказання ім неабходнай падтрымкі сфарміравана і дынамічна развіваецца дзяржаўная сістэма сацыяльнага абслугоўвання.

   У 2021 годзе ў Ашмянскім раёне 58 шматдзетным сем'ям прызначаны сямейны капітал, прынята 92 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі гэтай вялікай падтрымкі з боку дзяржавы. 552 пажылых грамадзяніна і інваліда атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання на хаце.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.