Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выпускны групы тэхнікаў-механікаў УА "Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж"

01.06.2024
   31 мая адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў навучэнцам, якія атрымліваюць спецыяльнасць "тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці". Ужо 1 ліпеня гэтыя хлопцы пачнуць працу, а сёння Словы віншавання яны атрымлівалі ад дырэктара каледжа Віктара Іванавіча Вайшнаровіча, намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай працы Аксаны Станіславаўны Суравец, першага сакратара ГА "БРСМ" Ашмянскага райвыканкама Вікторыі Віктараўны Прэцкайла-Місюты, старшыню вучнёўскага прафкама Вольгі Віктараўны Савашынскай, куратара групы Яніны Францаўны Вайшнаровіч. Акрамя таго, тыя, хто выяўляў сваю актыўнасць у розных сферах дзейнасці, былі адзначаны не толькі Граматамі, але і каштоўнымі падарункамі. Гэта былі сябры МААП а Гаўлас, М. Блашкевіч, А. Філіповіч, В. Завадскі, Д. Мілашэвіч, стараста і актывісты групы П. Каляда, А. Жданюк, П. Гатоўскі, Н. Цвірка, В. Завадскі, А. Гаўлас. Свае музычныя віншаванні на адрас выпускнікоў накіроўвалі Анастасія Сняжко, Валерыя Двоежонава і Аляксандр Станілка.

УА "Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж"
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.