Выстаўка мясцовых фатографаў – аматараў “Сэрцу мілая старонка”, прысвечаная Году малой радзімы і 80-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна.
15.01.2024
Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі мясцовых фатографаў – аматараў “Сэрцу мілая старонка”, прысвечанай Году малой радзімы і 80-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна.
Аўтарамі яе з’яўляюцца неабыякавыя людзі, майстры сваёй справы: Святлана Муцянская, фотакарэспандэнт раённай газеты “Ашмянскі веснік”, Алена Апанэль, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце і настаўнік гісторыі СШ№2 г.Ашмяны , Алена Жасткова, дырэктар УК “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча».
Усіх фотамастакоў аб’ядноўвае не толькі любоў да фотасправы, але і любоў да сваёй маленькай Радзімы, да людзей, якія жывуць тут, а фотаапарат дапамагае ім захаваць на плёнцы наваколле: прыроду, краявіды, падзеі, людзей, якія захопленыя сваёй працай.
Запрашаем Вас на адкрыццё выставы, якое адбудзецца 17 студзеня 2020 г. у 16.00 у будынку музея (вул.Савецкая, 128)
Уваход вольны.