Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выхаванцы дамоў сямейнага тыпу Ашмянскага раёна атрымалі падарункі ў рамках акцыі "Нашы дзеці"

22.12.2024
   Навагоднія святы ў дзяцей, ды і ў некаторых і дарослых, традыцыйна асацыююцца з цудамі і падарункамі. Калі ёлка ўжо прыбраная, а па тэлевізары транслююцца навагоднія фільмы, хлапчукам і дзяўчынкам застаецца чакаць толькі прыходу Дзеда Мароза.
   Добрай традыцыяй стала віншаванне выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу Ашмянскага раёна не толькі Снягуркай і яе дзядулем, але і кіраўніцтвам раёна ў рамках акцыі "Нашы дзеці". Так, каля трыццаці хлопчыкаў і дзяўчынак у напярэдадні зімовых святаў атрымалі падарункі. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Гершгорын і начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская наведалі такія сем'і.
   Самымі вясёлымі і радаснымі эмоцыямі малыя з сям'і Лакота віталі гасцей. Да сустрэчы хлопцы рыхтаваліся загадзя. Вялікая кошык з прысмакамі і садавінай і новая газавая пліта сталі не толькі прыемнымі, але і патрэбнымі ў сям'і падарункамі.  А завяршылася сустрэча чаяваннем ў цёплай абстаноўцы.

АВ
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.