Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выхаванцы дамоў сямейнага тыпу з Ашмянаў прымалі віншаванні З Днём абароны дзяцей

02.06.2024
   У святы прынята дарыць падарункі. Добрай традыцыі на Ашмяншчыне заўсёды прытрымліваюцца. Намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Вольга Саванец і старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Марына Куліковіч у рамках акцыі "Дорым радасць" наведалі тры дамы сямейнага тыпу.
   У выхаванцаў візіт гасцей, як і паднесеныя падарункі, выклікалі асаблівую радасць-першы дзень канікул, ён жа Міжнародны дзень абароны дзяцей, апынуўся вельмі насычаным: свята ў гарадскім парку прыемна дапоўніў вячэрні сюрпрыз.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.