Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Замежны дуэт у Гальшанскай школе мастацтваў

17.12.2024
   У гальшанскую дзіцячую школу мастацтваў прыйшла чарговая прыемная навіна, якой падзялілася з намі дырэктар установы адукацыі Святлана Шыдлоўская. Дзякуючы праекту трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна" матэрыяльна-тэхнічная база школы папоўнілася двума новымі інструментамі-нямецкім акардэонам і чэшскай скрыпкай.
   Трэба прызнаць, што Музычныя інструменты-рэчы не з танных. Большая частка іх набываецца за кошт абласнога бюджэту. Так, да прыкладу, два гады таму ў школе з'явіліся тры новыя піяніна, якія сталі падарункам ад абласнога ўпраўлення культуры за важкія дасягненні Гальшанскіх вучняў у рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах.
   Годным дадаткам да іх стануць і гэтыя два "замежнікі", кошт якіх складае каля шасці тысяч рублёў. Удзельнікі майстар-класаў, якія праводзіла з дзецьмі ў рамках праекта «Культура аб'ядноўвае народы» настаўніца Наталля Каспяровіч, ужо паспелі паспрабаваць інструменты ў працы і ацаніць іх меладычнае гучанне.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.